Аккорды: NRM - "Тры Чарапахі"



N.R.M. 
«Тры чарапахi» 
(з альбому "Тры чарапахi") 
Мikola M., Cяргей К. i +k@NcLer+
 
      C        G        Am      F
Калi раптам адчуеш камунальныя пахi
       C       G           C
I жыцьцё цябе возьме ў пятлю.
Зразумееш тады, што тры чарапахi
Па ранейшаму цягнуць Зямлю.
Калi выйдзеш у горад, цi залезеш у горы,
I з людзьмi ўсталюеш кантакт.
Зразумееш тады, што i сёньня i ўчора
Наша месца на трох кiтах.
Прыпеў:
C    G       Am    F       C        G        C
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
Не было Галелея i Боба Марлея,
Не было Сальвадора Далi.
Нi Ленiна, нi Ленана, нi Карла Лiнэя,
А кiты, чарапахi былi.
Прыпеў.
 Каб любiць Беларусь, нашу мiлую Маму,
 Трэба ў розных краях пабываць!
 Зразумееш тады - пад тваiмi нагамi
 Тры сланы нерухома стаяць.
Прыпеў:
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сурпрызаў ня будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай, нiхто не чакае, i ты не чакай!

 
 
  
http://www.bakk.by.ru  
E-mail:bakk@tut.by